Аб кампаніі

ЮРЫДЫЧНАЯ ФІРМА «АРЦЫНГЕР І ПАРТНЁРЫ»

ТАА «Арцынгер і партнёры» забяспечвае прадастаўленне ўсяго спектру юрыдычных паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прысутнічае на рынку з 2006 года. Мы былі першай міжнароднай юрыдычнай фірмай, якая з’явілася ў Беларусі. Галаўны офіс міжнароднай юрыдычнай кампаніі «Арцынгер і партнёры» быў створаны доктарам Райнэрам Арцынгерам ў 1990 годзе ў Берліне.

ТАА «Арцынгер і партнёры» спецыялізуецца на аказанні юрыдычных паслуг у розных галінах камерцыйнай дзейнасці з асноўным фокусам на такія сферы, як замежныя інвестыцыі, карпаратыўнае права і M&A, банкі і праектнае фінансаванне, міжнародны гандаль, IT і абарона інтэлектуальнай уласнасці.

У нашым актыве найбуйнейшыя праекты з удзелам як беларускіх, так і замежных сусветна вядомых кампаній. Мы мелі дачыненне да M&A здзелак агульным коштам больш за 4,1 млрд. даляраў і ўдзельнічалі ў падпісанні больш за 30 інвестыцыйных дагавораў. Каманда мае багаты вопыт працы на дзяржаўнай і дыпламатычнай службе. Мы з’яўляемся членамі ўрадавых рабочых груп па распрацоўцы змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве», па развіцці Нацыянальнай стратэгіі па прыцягненню замежных інвестыцый, па фарміраванні спрыяльнага інвестыцыйнага іміджу Рэспублікі Беларусь за мяжой.

Фінансавая адказнасць ТАА «Арцынгер і партнёры» застрахаваная адной з вядучых страхавых кампаній на рынку Беларусі.


АДВАКАЦКАЕ БЮРО «АРЦЫНГЕР-АТТОРНІС»

Адвакацкае бюро «Арцынгер-Атторніс» аказвае юрыдычную дапамогу фізічным асобам, у тым ліку індывідуальным прадпрымальнікам, юрыдычным асобам, дзяржаўным органам. Асноўныя практыкі адвакацкага бюро «Арцынгер-Атторніс»: вырашэнне спрэчак, будаўніцтва і нерухомасць, міжнароднае сямейнае і спадчыннае права.

Адвакацкае бюро «Арцынгер-Атторніс» прадстаўляе інтарэсы кліентаў у судах Рэспублікі Беларусь, замежных судах і міжнародных арбітражных інстытутах (Міжнародным арбітражным судзе пры Міжнароднай гандлёвай палаце (ICC), Арбітражным інстытуце Гандлёвай палаты Стакгольма (SCC), Міжнародным камерцыйным арбітражным судзе пры ГПП Расійскай Федэрацыі (МКАС), Міжнародным арбітражным судзе пры БелГПП і інш.).

Адвакацкае бюро «Арцынгер-Атторніс» ажыццяўляе дзейнасць у складзе Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.