Замежныя інвестыцыі і ДПП
Беларусь дае прэферэнцыі інвестарам, якія адказваюць на гэта сваім унёскам у дабрабыт краіны. Каманда Arzinger валодае унікальным досведам суправаджэння інвестыцыйных праектаў "з абодвух зацікаўленых бакоў" - нашы калегі ў мінулым працавалі ў дзяржаўных установах і адказвалі за ўзаемадзеянне з замежнымі інвестарамі. Пакуль дзеючае заканадаўства па замежным інвестыцыям у Беларусі толькі фармавалась, мы ўжо прадстаўлялі інтарэсы ізраільскіага холдынгу Fishman Group цягам заключэння трэццяга ў незалежнай гісторыі Беларусі інвестыйнага дагавора па рэалізацыі €200-мільённага праекта па забудове тэррыторыі Парка высокіх тэхналогій.
Прывабныя ўмовы для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у Беларусі можна заўважыць у наступных формах і рэжымах:
• інвестыцыйны дагавор з дзяржавай
• Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень"
• Парк высокіх тэхналогій
• дзейнасць на тэррыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішч, сельскай мясцовасці
• свабодныя эканамічныя зоны
Мы заўсёды рады дапамагчы вам у выбары адпаведнай схемы і распрацаваць план укладання вашых сродкаў для вядзення бізнесу ў Беларусі.
Прадукты
Падбор аптымальнага прававога рэжыму для інвестыцый у Беларусі
Беларусь прапануе шэраг прывабных інвестыцыйных рэжымаў: інвестыцыйны дагавор з дзяржавай, Парк высокіх тэхналогій, Індустрыяльны парк "Вялікі камень", свабодныя эканамічныя зоны і малыя гарады. Усе яны адрозніваюцца па сферы бізнесу і крытэрыям для старта і прапануюць розныя наборы ільгот і прэферэнцый.
Выбраць прыдатны рэжым з аптымальным прававым рэгуляваннем - залог поспеху будучага праекта, і мы дапаможам з правільным выбарам.

Падбор аптымальнага прававога рэжыму для інвестыцый у Беларусі
Аналіз бізнес-мадэлі на адпаведнасць заканадаўству ў Беларусі
Перад прыняццем рашэння пра старт праекта неабходна разумець, ці адпавядае бізнес-мадэль прававому рэгуляванню дзяржавы, куды інвестар плануе прынесці грошы.
Мы зробім прававы аналіз мадэлі і дадзім ацэнку вашаму праекту з пункту гледжання ступені яго адпаведнасці нормам беларускага заканадаўства, вылучыўшы магчымыя рызыкі, якія могуць паўстаць у працэсе рэалізацыі праекта. Цягам аналізу мы праверым карпаратыўныя, падатковыя, мытныя, лагістычныя і іншыя аспекты, пасля чаго дамо рэкамендацыі па мінімізацыі рызык і аптымізацыі бізнес-мадэлі.

Аналіз бізнес-мадэлі на адпаведнасць заканадаўству ў Беларусі
Падрыхтоўка інвестыцыйных дагавораў, пагадненняў аб ГЧП ў Беларусі
Абараніць інвестыцыі і атрымаць выключэнні з заканадаўства і асаблівыя льготы дапаможа заключэнне інвестыцыйнага дагавора з Рэспублікай Беларусь. У партфоліа каманды Arzinger - тры дзясяткі інвестыцыйных дагавораў, дзе мы выступалі на баку замежных і мясцовых інвестараў. Інвестыцыйны дагавор можа даць як стандартны для ўсіх інвестараў набор ільгот і прэферэнцый, так і асаблівыя выключэнні з заканадаўства і падатковыя льготы.
Асноўная мэта інвестара - заключыць дагавор, які дазволіць усталяваць партнёрскія адносіны з дзяржавай, выключыўшы магчымасць спрэчак у будучыні. Мы ведаем, як дасягнуць гэтай мэты.

Падрыхтоўка інвестыцыйных дагавораў, пагадненняў аб ГЧП ў Беларусі
Суправаджэнне перамоў пры рэалізацыі інвестыцыйнага дагавора ў Беларусі
Рэалізацыя любога інвестыцыйнага праекта суправаджаецца падпісаннем шэрагу прававых дакументаў: пагаднення аб рэзідэнтстве ў ПВТ або "Вялікім камні", інвестыцыйнага дагавора, пагаднення аб ДПП, мемарандумаў аб супрацоўніцтве. Перад падпісаннем такіх дакументаў адбываюцца перамовы і абмеркаванне з дзяржаўнымі органамі і контрагентамі. Юрыст на перамовах адразу разумее прававыя наступствы рашэнняў у прызме праекта.
Валодаючы багатым досведам правядзення перамоў, мы дапаможам правільна ацаніць рызыкі перад прыняццем рашэння і зафіксаваць вынік перамоваў у той форме (мемарандум, term-sheet, (non) binding offer), якая дазволіць эфектыўна рухацца наперад.

Суправаджэнне перамоў пры рэалізацыі інвестыцыйнага дагавора ў Беларусі
Суправаджэнне рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў Беларусі
Заключэннем дагавора аб укладанні інвестыцый праект толькі пачынаецца. Папулярные памылкі інвестараў тычацца дагаворнай і заканадаўчай сферы.
Дагаворныя адносіны з дзяржавай ўяўляюць сабой шэраг узаемных правоў і абавязкаў, выкананне якіх неабходна кантраляваць, каб пазбегнуць несвядомага невыканання палажэнняў дагавора (тут дапаможа дарожная мапа інвестыцыйнага дагавора). Заканадаўчая плоскасць адносін з дзяржавай значна шырэй: інвестар павінен ведаць і разумець, якія абавязкі ў яго ёсць на кожным этапе рэалізацыі праекта (будаўнічыя нормы, экалагічныя патрабаванні, справаздачнасць, ахова працы і многае іншае). Юрысты, якія добра ведаюць канкрэтную сферу дзейнасці інвестара, выратуюць ад памылак, што дапускаюцца па дурасці або з-за няўважлівасці.
