Інтэлектуальная маёмасць і абарона даных

Прадукты

Рэгістрацыя правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі

Калі вы распрацавалі таварны знак, вынаходніцтва, карысную мадэль, то для абароны выніку вашай працы хутчэй за усё патрабуецца рэгістрацыя або атрыманне патэнта. Рэгістрацыя можа быць нацыянальнай або міжнароднай, ажыццяўляцца ў розных таварных пазіцыях.

Юрысты дапамогуць вызначыць саму магчымасць рэгістрацыі і абароны вашага аб'екта, абяруць тэрыторыі і патрэбныя працэдуры. Разам з патэнтавымі паверанымі мы правядзем праверку наконт наяўнасці падобных аб'ектаў, што перашкаджаюць абароне вашага аб'екта. У выніку вы атрымаеце рэгістрацыйнае пасведчанне або іншы дакумент для абароны свайго аб'екта ў патрэбнай юрысдыкцыі.

Пры неабходнасці пераафармлення правоў на аб'ект на трэція асобы мы падрыхтуем дагавор саступкі ці іншы прыдатны дагавор і будзем не звонку, а побач падчас праходжання неабходных рэгістрацыйных працэдур.

Рэгістрацыя правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі

Рэгістрацыя правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў Беларусі

Калі вы распрацавалі таварны знак, вынаходніцтва, карысную мадэль, то для абароны выніку вашай працы хутчэй за усё патрабуецца ...ем дагавор саступкі ці іншы прыдатны дагавор і будзем не звонку, а побач падчас праходжання неабходных рэгістрацыйных працэдур.

Ліцэнзійныя дагаворы, франчайзінг у Беларусі

Вытворчасць або імпарт брэндавых тавараў, гандаль праз фірмовыя крамы, рэклама - для гэтага можа спатрэбіцца заключэнне з праваўладальнікам ліцэнзійнай дамовы на выкарыстанне правоў на таварны знак і іншыя аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Неправамернае выкарыстанне таварнага знака дае праваўладальніку права патрабаваць ад парушальніка кампенсацыю ў памеры да 50,000 базавых велічынь (прыблізна 118 тыс. еўра) без даказвання памеру страт.

Ліцэнзійны дагавор прадугледжвае, часцей за ўсё, доўгае супрацоўніцтва і кантроль з боку праваўладальніка. Юрысты дапамогуць скласці ліцэнзійны дагавор з улікам спецыфікі вашага бізнесу, прадугледзеўшы ў ім меры кантролю і адказнасці, умовы датэрміновага скасавання дагавора i пакрыцця страт.

Калі вы набываеце франшызу (комплексную прадпрымальніцкую ліцэнзію), то варта ўлічваць наяўнасць у Беларусі спецыяльных патрабаванняў да яго зместу і рэгістрацыі. Мы праверым неабходныя дакументы ў дачыненні да ўсіх аб'ектаў, якія ўваходзяць у склад ліцэнзійнага комплексу, складзем дагавор франчайзiнгу з улікам заяўленых пажаданняў, сумесна пройдзем працэдуру рэгістрацыі.

Ліцэнзійныя дагаворы, франчайзінг у Беларусі

Ліцэнзійныя дагаворы, франчайзінг у Беларусі

Вытворчасць або імпарт брэндавых тавараў, гандаль праз фірмовыя крамы, рэклама - для гэтага можа спатрэбіцца заключэнне з права...йнага комплексу, складзем дагавор франчайзiнгу з улікам заяўленых пажаданняў, сумесна пройдзем працэдуру рэгістрацыі.

Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыі ў Беларусі

Канкурэнцыя не заўсёды бывае сумленнай. Ваш поспех не дае канкурэнтам спаць, і яны могуць неправамерна выкарыстоўваць вашыя гандлёвыя маркі, тэхналогіі, знешні выгляд тавару, сакрэты вытворчасці і іншыя аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, каб атрымаць перавагу на рынку. Мы гатовыя комплексна абараніць ваш бізнес ад такіх нападаў.

Па-першае, кожны асобны аб'ект інтэлектуальнай уласнасці можна абараніць у судовым, адміністрацыйным і крымінальна-прававым парадку. Напрыклад, неправамернае выкарыстанне таварнага знака дае праваўладальніку права патрабаваць ад парушальніка кампенсацыю ў памеры да 50,000 базавых велічынь (прыблізна 118 тысяч еўра) без даказвання памеру страт. У судовым парадку можна забараніць парушальніку здзяйсняць канкрэтныя дзеянні, напрыклад, рэкламу і прапанову канкрэтнага тавару да продажу, выключыць кантрафактны тавар (тавар, выраблены з парушэннямі вашых правоў) з абароту.

Па-другое, усе дзеянні парушальніка ў сукупнасці могуць складаць нядобрасумленную канкурэнцыю. Судовыя органы і Міністэрства па антыманапольным рэгуляванні і гандлю разглядаюць справы, звязаныя з нядобрасумленнай канкурэнцыяй. Мы суправаджае кліентаў на ўсіх стадыях такіх спраў аж да прымусовага выканання судовых актаў.

Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыі ў Беларусі

Абарона ад нядобрасумленнай канкурэнцыі ў Беларусі

Канкурэнцыя не заўсёды бывае сумленнай. Ваш поспех не дае канкурэнтам спаць, і яны могуць неправамерна выкарыстоўваць вашыя ган...з нядобрасумленнай канкурэнцыяй. Мы суправаджае кліентаў на ўсіх стадыях такіх спраў аж да прымусовага выканання судовых актаў.

Абарона персанальных даных, GDPR у Беларусі

Кожная кампанія займаецца апрацоўкай персанальных даных - сваіх работнікаў, кліентаў і патэнцыйных контрагентаў, выпадковых кантактах на форумах і бізнес-сустрэчах. З кожным годам заканадаўца ўсё болей рэгулюе сістэму збору, захоўвання і апрацоўкі персанальных даных. Асабліва актуальным пытанне з'яўляецца для тых кампаній, якія абменьваюцца такімі данымі са сваімі структурамі (да прыкладу, цэнтралізаванае захоўванне даных пра ўсіх работніках групы кампаній), або вядуць бізнэс з выкарыстаннем інтэрнэту (з выкарыстаннем сервераў, размешчаных за межамі Беларусі), робяць рассылкі па сфармаванай імі базе кантактаў.

Асобная група пытанняў звязана з увядзеннем з мая 2018 года GDPR, які ўсталёўвае асаблівыя патрабаванні і адказнасць пры апрацоўцы персанальных даных грамадзян ЕЗ. Многія беларускія арганізацыі, якія выступаюць субпадрадчыкамі пры апрацоўцы такіх даных, або непасрэдна вядуць бізнес у ЕЗ, ужо сутыкнуліся з неабходнасцю распрацоўкі комплексу мер абароны, каб пазбегнуць шматмільённых штрафаў.

Юрысты зробяць аудыт персанальных даных, да якіх мае доступ ваша кампанія, і распрацуюць комплекс мер арганізацыйна-прававога і тэхнічнага характару для забеспячэння бяспекі персанальных даных і вашага бізнесу.

Абарона персанальных даных, GDPR у Беларусі

Абарона персанальных даных, GDPR у Беларусі

Кожная кампанія займаецца апрацоўкай персанальных даных - сваіх работнікаў, кліентаў і патэнцыйных контрагентаў, выпадковы...цуюць комплекс мер арганізацыйна-прававога і тэхнічнага характару для забеспячэння бяспекі персанальных даных і вашага бізнесу.

Рэгістрацыя аб'ектаў ІУ у Мытным Рэестры ў Беларусі

Калі вам вядома аб рэальным ці патэнцыйным парушэнні правоў на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці і гэта звязана з перамяшчэннем тавару паміж краінамі (напрыклад, без вашай згоды імпартуецца тавар з выкарыстаннем вашага таварнага знака або ноу-хау), то мы можам абараніць ваш бізнес пры дапамозе ўнясення такога аб'екта ў мытны рэестр аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Юрысты могуць быць афіцыйнымі прадстаўнікамі праваўладальніка перад мытнымі органамі, удзельнічаць у выяўленні і канфіскацыі кантрафактнага тавару (тавару, вырабленага з парушэннямі вашых аб'ектаў ІУ).

Рэгістрацыя аб'ектаў ІУ у Мытным Рэестры ў Беларусі

Рэгістрацыя аб'ектаў ІУ у Мытным Рэестры ў Беларусі

Калі вам вядома аб рэальным ці патэнцыйным парушэнні правоў на аб'ект інтэлектуальнай уласнасці і гэта звязана з перамяшчэннем ...і органамі, удзельнічаць у выяўленні і канфіскацыі кантрафактнага тавару (тавару, вырабленага з парушэннямі вашых аб'ектаў ІУ).