Карпаратыўнае права
Кожны ўласнік бізнеса і топ-менеджэр хоча быць упэўнены ў правільнасці абраных рашэнняў, таму што за кожным рашэннем можа хавацца нечаканы прававы рэзультат.
Падтрымка дасведчаных спецыялістаў, што ведаюць ваш бізнес, дазваляе паспяхова выконваць вызначаныя стратэгічныя планы, прымаць рашэнні з найбольшай выгадай, мінімізаваць карпаратыўныя спрэчкі. Асабліва калі такія планы закранаюць ня толькі сам бізнес, але і асоб, што прымаюць рашэнні.
У каманды карпаратыўнай практыкі юрыстаў "Арцынгер" больш за 10 гадоў досведу вырашэння разнастайных задач, звязаных са стварэннем, кіраўніцтвам, структурызацыяй (рэарганізацыяй) і спыненнем дзейнасці кампаній. Часцей за ўсё, адказныя кіраўнікі звяртаюцца да нас за прававой падтрымкай буйных карпаратыўных угод і аптымізацыяй карпаратыўнага кіраўніцтва. Мы дапамагаем беларускім і замежным кампаніям-лідэрам у наступных галінах: нерухомасць і будаўніцтва, сельская гаспадарка, вытворчасць абсталявання, прадуктаў харчавання, паслугі сувязі, распрацоўка праграмнага забеспячэння ды інш.
Некаторыя кампаніі не абмяжоўваюцца разавымі даручэннямі, а давяраюць нам комплекснае прававое суправаджэнне рашэнняў, якія прымаюцца кіраўнікамі. Адначасовая праца спецыялістаў "Арцынгер" дазваляе ацэньваць патэнцыйныя перашкоды і прапаноўваць выканальныя рашэнні, каб іх пераадоліць. Акрамя таго мы заўсёды адсочваем апошнія навэллы ў заканадаўстве і дапамагаем кліентам арыентавацца ў перспектывах змен прававога рэгулявання.
Прадукты
Стварэнне кампаніі ў Беларусі
Для любой прадпрымальніцкай дзейнасці у першую чаргу неабходна атрымаць статус суб'екта гаспадарання, то бок выканаць рэгістрацыю юрыдычнай асобы. Працэс рэгістрацыі пачынаецца з аналізу мэтаў стварэння кампаніі (камерцыйныя або сацыяльныя), складу яе ўдзельнікаў (адзін, два ці некалькі дзясяткаў) і іншых прававых і бізнес-фактараў.
У выніку такога аналізу мы прапануем аптымальную форму вядзення дзейнасці (з больш чым дзесятка магчымых у Беларусі) і сістэму падаткаабкладання.

Стварэнне кампаніі ў Беларусі
Адкрыццё прадстаўніцтваў замежных арганізацый у Беларусі
Досвед падказвае: да рэгістрацыі сваіх даччыных кампаній у Беларусі буйны бізнес даследуе магчымасці вядзення дзейнасці ў Беларусі шляхам адкрыцця прадстаўніцтва замежнай кампаніі.
Такія прадстаўніцтвы выдатна падыходзяць для вывучэння рынкаў Рэспублікі Беларусь, магчымасцяў для ажыццяўлення інвестыцый, продажу білетаў і браніраванню месцаў кампаній авіяцыйнага, чыгуначнага, аўтамабільнага і марскога транспарту. Несумнеўным плюсам з'яўляецца поўны кантроль галаўной кампаніі за дзейнасцю свайго прадстаўніцтва, а таксама адсутнасць неабходнасці ў атрыманні усялякіх дазволаў на працоўную дзейнасць для кіраўніка прадстаўніцтва.

Адкрыццё прадстаўніцтваў замежных арганізацый у Беларусі
Рэарганізацыя бізнеса ў Беларусі
Засваенне новых рынкаў, запуск новых рызыковых прадуктаў, мірны развод з партнёрамі па бізнесе - гэта не поўны спіс прычын для правядзення рэарганізацыі дзеючага бізнесу.
Зварот да юрыстаў для суправаджэння рэарганізацыі дазволіць япярэдзіць магчымыя змены (напрыклад, забарона на выкарыстанне спрошчанай сістэмы падаткаабкладання), разлічыць кошт неабходных выдаткаў (замена цэтлікаў на прадуктах, змяненні ў ліцэнзіях і дыпломах і інш.).

Рэарганізацыя бізнеса ў Беларусі
Карпаратыўнае кіраванне ў Беларусі
Адной з ключавых умоў паспяховай працы кампаніі з'яўляецца правільны падзел кампетэнцый паміж яе органамі кіравання.
Так, ўласнікі павінны засяродзіцца на будучыні кампаніі, савет дырэктараў павінен абгрунтавана ўхваляць або адхіляць рашэнні аб набыцці новых бізнэсаў і засваенні новых рынкаў, а кіраванне або дырэктар павінны забяспечваць дасягненне пастаўленых мэтаў і зладжаную работу ўсіх супрацоўнікаў.
Менавіта такая, правільная настройка карпаратыўнага кіравання (апроч іншага) з'яўляецца прывабным крокам для будучых інвестараў.

Карпаратыўнае кіраванне ў Беларусі
Рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый у Беларусі
Спецыяльныя арганізацыі могуць стварацца для кіравання агульнай нерухомай маёмасцю, аб'яднання інтарэсаў вытворцаў і спажыўцоў, дабрачыннай дзейнасці ды іншых мэт некамерцыйнага характару.
Зварот да спецыялістаў дазволіць выявіць абмежаванні для некамерцыйных арганізацый, асаблівасці кіравання і фінансавання, і пазбегнуць непатрэбных затрымак у арганізацыі дзейнасці некамерцыйнай арганізацыі.
