Вырашэнне спрэчак і медыяцыя

Прадукты

Прававая экспертыза ў будаўнічых спрэчках

Будаўніцтва буйных аб'ектаў нерухомасці прадугледжвае ўзаемадзеянне многіх удзельнікаў, у тым ліку заказчыка, інжынера, генеральнага падрадчыка, субпадрадчыкаў, праектнай арганізацыі і інш. EPC-кантракты могуць ускладняцца прымяненнем кніг FIDIC або замежнага права. Ні адна будоўля не праходзіць гладка і, часцей за ўсё, віна толькі аднаго боку ў парушэнні тэрміну завяршэння будаўніцтва аб'екта і ўводу яго ў эксплуатацыю не з'яўляецца відавочнай.

Найбольш распаўсюджаным з'яўляецца прад'яўленне узаемных прэтэнзій аб аплаце няўстойкі за парушэнне тэрмінаў выканання работ і правядзення аплат, прэтэнзій па якасці. У складаных сітуацыях адзін бок спыняе дамову ў пазасудовым парадку, а другі бок аспрэчвае такое скасаванне ў судовым парадку, заяўляе да спагнання страты, для ўстанаўлення аб'ёму і якасці работ прызначаецца экспертыза.

Юрысты праводзяць прававую экспертызу спрэчкі на стадыі яе ўзнікнення, ацэньваюць перспектыву судовага разгляду спрэчкі, ўзаемадзейнічаюць з тэхнічнымі экспертамі, прадстаўляюць інтарэсы бакоў як пры правядзенні перамоваў, так і пры судовым вырашэнні канфлікту.

Прававая экспертыза ў будаўнічых спрэчках

Прававая экспертыза ў будаўнічых спрэчках

Будаўніцтва буйных аб'ектаў нерухомасці прадугледжвае ўзаемадзеянне многіх удзельнікаў, у тым ліку заказчыка, інжынера, ге...аюць з тэхнічнымі экспертамі, прадстаўляюць інтарэсы бакоў як пры правядзенні перамоваў, так і пры судовым вырашэнні канфлікту.

Спрэчкі, якія вынікаюць з пастаўкі складанага абсталявання ў Беларусі

Многія беларускія, у тым ліку дзяржаўныя, прадпрыемствы праводзяць мадэрнізацыю сваёй вытворчасці або будуюць новыя заводы. Асновай новых тэхналогій з'яўляецца сучаснае тэхналагічнае абсталяванне, якое пастаўшчык павінен паставіць і змантаваць, у тым ліку правядзесці пуска-наладачныя работы і вывесці на праектную магутнасць.

Часта пакупнік дапускае памылкі ў выбары параметраў абсталявання або важныя пытанні ўзаемадзеяння бакоў застаюцца неўрэгуляванымі ў дамове па прычыне адсутнасці ў пакупніка дастатковай кваліфікацыі ў падобных праектах. Як следства - канчатковая мэта дагавора застаецца альбо недасягнутай, або адзін з бакоў патрабуе змены умоў кантракта, у тым ліку аплату за дадатковыя работы і камплектуючыя, змяненне тэрмінаў і г.д.

Юрысты дапамагаюць правільна пабудаваць стратэгію вырашэння спрэчкі, падрыхтаваць абгрунтаванне прычын невыканання дагавора бакамі, выкарыстаць правільныя нормы права (асабліва актуальна пры заключэнні змешаных дагавораў). Пры неабходнасці мы звяртаемся па дапамогу неабходнага спецыяліста або экспертнай арганізацыі.

Спрэчкі, якія вынікаюць з пастаўкі складанага абсталявання ў Беларусі

Спрэчкі, якія вынікаюць з пастаўкі складанага абсталявання ў Беларусі

Многія беларускія, у тым ліку дзяржаўныя, прадпрыемствы праводзяць мадэрнізацыю сваёй вытворчасці або будуюць новыя заводы. Асн... заключэнні змешаных дагавораў). Пры неабходнасці мы звяртаемся па дапамогу неабходнага спецыяліста або экспертнай арганізацыі.

Арбітражныя спрэчкі

Вырашэнне спрэчак у арбітражы мае сваю спецыфіку. На бакі ў большай ступені ускладзены абавязак па доказу сваёй пазіцыі, у меншай - можна задзейнічаць склад суда для патрабавання доказаў, пры вынясенні рашэння ўлічваецца не толькі права Рэспублікі Беларусь, але і іншыя крыніцы права. Усё гэта вядзе да таго, што для прафесійнай абароны кліенты ў арбітражы прадстаўнікі павінны мець адпаведную кваліфікацыю.

Партнёры і юрысты Arzinger правялі дзясяткі працэсаў у арбітражы, з улікам спраў, што звязаны з пастаўкамі тавараў і складанага абсталявання, выкананнем праектных і будаўніча-мантажных работ. Шэраг партнёраў ўваходзіць у спіс рэкамендуемых арбітраў вядомых беларускіх і сусветных арбітражных інстытутаў.

Мы суправаджаем спрэчкі, у тым ліку ў Міжнародным арбітражным судзе пры БелГПП (Мінск, Беларусь), Арбітражным інстытуце Гандлёвай палаты Стакгольма (Швецыя), Лонданскім міжнародным трацейскім судзе (Вялікабрытанія), арбітражным судзе Міжнароднай гандлёва-прамысловай палаты (Парыж, Францыя), Венскім міжнародным арбітражным цэнтры (VIAC). Вядучыя арбітражныя спецыялісты супрацоўнічаюць з Arzinger, што ўзмацняе пазіцыі нашага кліента ў працэсе.

Арбітражныя спрэчкі

Арбітражныя спрэчкі

Вырашэнне спрэчак у арбітражы мае сваю спецыфіку. На бакі ў большай ступені ускладзены абавязак па доказу сваёй пазіцыі, у менш...ажным цэнтры (VIAC). Вядучыя арбітражныя спецыялісты супрацоўнічаюць з Arzinger, што ўзмацняе пазіцыі нашага кліента ў працэсе.

Інвестыцыйныя спрэчкі ў Беларусі

За час дзеяння дэкрэта "Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь» №10 ад 6 жніўня 2009 г. у краіне заключаны ўжо тысячы інвестыцыйных дагавораў. Многія з іх не выкананы па прычынах, якія аспрэчваюцца бакамі (неаказанне садзейнічання другім бокам, змяненне эканамічнай сітуацыі ў краіне, фінансавыя складанасці на баку інвестара, стварэнне перашкод у дзейнасці з боку дзяржавы і інш.). Інвестыцыйныя дагаворы прадугледжваюць прымяненне санкцый з-за неналежнага выканання у дачыненні вінаватага боку. 

Рэспубліка Беларусь як бок інвестыцыйнага дагавора адсочвае выкананне праектаў і пры наяўнасці падстаў накіроўвае адпаведныя прэтэнзіі і іскі ва ўзгодненыя бакамі органы вырашэння спрэчак.

Прад'яўленне прэтэнзій інвестарам магчыма і на падставе міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь аб абароне інвестыцый. 2017-2018 гады адзначыліся тым, што з'явіліся першыя выпадкі падачы такіх іскаў супраць Рэспублікі Беларусі (у ICSID і іншыя органы вырашэння спрэчак).

Юрысты ацэняць перспектыву вырашэння спрэчкі, правядуць перамовы па пазасудовым ўрэгуляванні на кампрамісных умовах, падрыхтуюць прававое абгрунтаванне і стратэгію для разгляду справы. Мы прадстаўляем інтарэсы кліентаў як у дзяржаўных судах, так і ў арбітражных інстытутах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой. Вядучыя сусветныя спецыялісты па інвестыцыйным арбітражы супрацоўнічаюць з Arzinger, што ўзмацняе пазіцыі нашага кліента ў працэсе.

Інвестыцыйныя спрэчкі ў Беларусі

Інвестыцыйныя спрэчкі ў Беларусі

За час дзеяння дэкрэта "Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь» №10 ад 6 жні...чыя сусветныя спецыялісты па інвестыцыйным арбітражы супрацоўнічаюць з Arzinger, што ўзмацняе пазіцыі нашага кліента ў працэсе.

Спрэчкі паміж уладальнікамі бізнесу

Карпаратыўныя спрэчкі патэнцыйна магчымыя паўсюль, дзе ўладальнікаў бізнесу два і больш. Прычыны спрэчкі ў асноўным звязаныя з тым, што напачатку бізнесу істотныя ўмовы супрацоўніцтва і падзелу грошай і ўлады ўрэгуляваны не былі, а з ростам бізнесу і прыбытку гэтыя пытанні пачынаюць ускладняцца.

У першую чаргу мы дапамагаем заснавальнікам новага бізнесу дамовіцца, заключыўшы партнёрскае пагадненне. Такое пагадненне мае юрыдычную сілу, можа пакрываць бізнес у розных юрысдыкцыях, з'яўляецца законным і выканальным. Калі канфлікт ужо паўстаў, то мы дапамагаем правесці перамовы па аднаўленні і ўрэгуляванні адносін, а пры немагчымасці афармляем "цывілізаваны развод".

Удзельнікі многіх карпаратыўных канфліктаў выйгралі ад нашай дапамогі, гэта зберагло іх бізнес ад краху. Карпаратыўныя канфлікты вельмі небяспечныя для каманды і бізнесу, таму юрыстаў трэба прыцягваць для іх вырашэння як мага раней.

Спрэчкі паміж уладальнікамі бізнесу

Спрэчкі паміж уладальнікамі бізнесу

Карпаратыўныя спрэчкі патэнцыйна магчымыя паўсюль, дзе ўладальнікаў бізнесу два і больш. Прычыны спрэчкі ў асноўным звязаныя з ...ратыўныя канфлікты вельмі небяспечныя для каманды і бізнесу, таму юрыстаў трэба прыцягваць для іх вырашэння як мага раней.

Прызнанне і прывядзенне ў выкананне рашэнняў замежных судоў у Беларусі

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай шэрагу міжнародных двухбаковых і шматбаковых пагадненняў, на падставе якіх магчыма прызнанне і прывядзенне ў выкананне рашэнняў замежных судоў на тэрыторыі Беларусі. Аналагічным чынам адбываецца прызнанне рашэнняў беларускіх судоў за мяжой. У той жа час з некаторымі краінамі такія дамовы не заключаны, але можа дзейнічаць прынцып узаемнасці ў прызнанні і прывядзенні ў выкананне рашэнняў судоў.

У залежнасці ад выгляду судовага акта і падставы для яго прызнання і прывядзення ў выкананне патрабуюцца розныя дакументы. Акрамя таго, сама працэдура не з'яўляецца "аўтаматычнай". Наадварот, іншы бок мае права патрабаваць адмовы ў прызнанні і прывядзенні ў выкананне такога рашэння, спасылаючыся на несапраўднасць арбітражнай агаворкі, парушэнне публічнага права і па іншых падставах.

Юрысты маюць значны досвед прадстаўлення кліентаў у такіх справах па многіх юрысдыкцыях дзякуючы супрацоўніцтву з партнёрамі Arzinger. Мы падрыхтуем неабходныя дакументы і не аставім кліента сам на сам у судовай працэдуры.

Прызнанне і прывядзенне ў выкананне рашэнняў замежных судоў у Беларусі

Прызнанне і прывядзенне ў выкананне рашэнняў замежных судоў у Беларусі

Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай шэрагу міжнародных двухбаковых і шматбаковых пагадненняў, на падставе якіх магчыма п...ы супрацоўніцтву з партнёрамі Arzinger. Мы падрыхтуем неабходныя дакументы і не аставім кліента сам на сам у судовай працэдуры.

Пазасудовае ўрэгуляванне спрэчак у Беларусі

Многія спрэчкі даходзяць да суда ў выніку эмацыянальнага канфлікту бакоў.

Нашы партнёры дапамагаюць сесці за стол перамоваў, разабрацца ў прычыне канфліктаў, знайсці кампраміс і заключыць міравое пагадненне. Прымірыць бакі можна на любой стадыі, у тым ліку выканаўчай вытворчасці. Абодва бакі выйграюць ад гэтага, наўпрост таму, што могуць сканцэнтравацца на бізнесе, а не вайне.

Пазасудовае ўрэгуляванне спрэчак у Беларусі

Пазасудовае ўрэгуляванне спрэчак у Беларусі

Многія спрэчкі даходзяць да суда ў выніку эмацыянальнага канфлікту бакоў. Нашы партнёры дапамагаюць сесці за стол перамоваў,...выканаўчай вытворчасці. Абодва бакі выйграюць ад гэтага, наўпрост таму, што могуць сканцэнтравацца на бізнесе, а не вайне.

Бункруцтва ў Беларусі

Інстытут банкруцтва дазваляе спыніць бізнес праект, калі з-за шэрагу эканамічных прычын яму не хапае трываласці.

Мы дапамагаем кліенту правільна спланаваць ўсю працэдуру, пачынаючы ад ацэнкі падстаў для яе пачатку, падрыхтоўкі заявы даўжнiка аб банкруцтве і выбару кандыдатур упраўляючых, заканчваючы суправаджэннем ўсіх працэдур, у тым ліку сходу крэдытораў, спагнанне дэбіторскай запазычанасці.

На жаль, многія даўжнікі злоўжываюць працэдурай банкруцтва і спрабуюць такім чынам сысці ад адказнасці. Мы дапаможам крэдыторам не толькі з афармленнем патрабавання крэдытора, але і з паўнавартаснай абаронай інтарэсаў на ўсіх стадыях.

Часта абарона крэдытора азначае аспрэчванне здзелак, абскарджанне дзеянняў (бяздзеянняў) упраўляючых, правядзенне экспертызы, прыцягненне дырэктара і ўдзельнікаў даўжніка да субсідыярнай адказнасці, замену ўпраўляючых.

Бункруцтва ў Беларусі

Бункруцтва ў Беларусі

Інстытут банкруцтва дазваляе спыніць бізнес праект, калі з-за шэрагу эканамічных прычын яму не хапае трываласці. Мы дапамага...раўляючых, правядзенне экспертызы, прыцягненне дырэктара і ўдзельнікаў даўжніка да субсідыярнай адказнасці, замену ўпраўляючых.

Спрэчкі з дзяржаўнымі органамі ў Беларусі

Калі ў вашу кампанію прыйшла праверка, то гэта можа скончыцца даналічанымі сумамі падаткаў і санкцый, прыцягненнем кампаніі і службовых асоб да адміністрацыйнай адказнасці. Пры значных сумах нявыплачаных падаткаў могуць узбуджацца крымінальныя справы.

Перспектыва аспрэчвання вынікаў праверкі шмат у чым залежыць ад пісьменнай пабудовы працы з правяраючымі на стадыі самой праверкі. Часам мяжа паміж законным і несапраўдным дакументам вельмі тонкая, а мінімальная рызыка аспрэчвання здзелкі становіцца рэальнай, бо кампанія недаацэньвае аб'ём дапушчаных парушэнняў і недаглядаў на стадыі афармлення гаспадарчых аперацый.

Юрысты дапамагаюць аператыўна падрыхтаваць прававое абгрунтаванне здзейсненых гаспадарчых аперацый, даць неабходныя тлумачэнні. Мы суправаджае кліента пры абскарджанні вынікаў праверкі і прынятых мер адміністрацыйнага спагнання ў судовым і адміністрацыйным парадку.

Для супрацоўнікаў кампаніі мы гатовыя правесці спецыялізаванае навучанне таму, як правільна сябе паводзіць пры правядзенні праверкі і магчымым затрыманні. Мы можам распрацаваць комплекс мер па абароне кіраўнікоў і ўладальнікаў вашага бізнесу ад пагроз, звязаных з эканамічнымі правапарушэннямі.

Спрэчкі з дзяржаўнымі органамі ў Беларусі

Спрэчкі з дзяржаўнымі органамі ў Беларусі

Калі ў вашу кампанію прыйшла праверка, то гэта можа скончыцца даналічанымі сумамі падаткаў і санкцый, прыцягненнем кампаніі і с...працаваць комплекс мер па абароне кіраўнікоў і ўладальнікаў вашага бізнесу ад пагроз, звязаных з эканамічнымі правапарушэннямі.

Спагнанне запазычанасці ў Беларусі

Спагнанне запазычанасці за пастаўленую прадукцыю, выкананыя работы і паслугі - спрэчка вельмі распаўсюджаная. Але да такіх простых спрэчак можа быць асаблівы падыход.

Комплекс мер па спагнанні запазычанасці зкладаецца з праверкі даўжнiка на плацежаздольнасць, наяўнасці існнуючых судовых працэсаў і выканаўчых вытворчасцяў, выбару і правядзення найбольш эфектыўнай для канкрэтнай сітуацыі працэдуры спагнання запазычанасці (іскавая або загадная вытворчасць, выканаўчы надпіс натарыуса, плацёжнае патрабаванне падатковых органаў і інш.).

У выканаўчым працэсе мы ўзаемадзейнічаем з судовымі выканаўцамі, судом, экспертамі і рэалізуючымі арганізацыямі для дасягнення максімальнага выніку.

Спагнанне запазычанасці ў Беларусі

Спагнанне запазычанасці ў Беларусі

Спагнанне запазычанасці за пастаўленую прадукцыю, выкананыя работы і паслугі - спрэчка вельмі распаўсюджаная. Але да такіх прос...мы ўзаемадзейнічаем з судовымі выканаўцамі, судом, экспертамі і рэалізуючымі арганізацыямі для дасягнення максімальнага выніку.