Калі вы распрацавалі таварны знак, вынаходніцтва, карысную мадэль, то для абароны выніку вашай працы хутчэй за усё патрабуецца рэгістрацыя або атрыманне патэнта. Рэгістрацыя можа быць нацыянальнай або міжнароднай, ажыццяўляцца ў розных таварных пазіцыях.
Юрысты дапамогуць вызначыць саму магчымасць рэгістрацыі і абароны вашага аб'екта, абяруць тэрыторыі і патрэбныя працэдуры. Разам з патэнтавымі паверанымі мы правядзем праверку наконт наяўнасці падобных аб'ектаў, што перашкаджаюць абароне вашага аб'екта. У выніку вы атрымаеце рэгістрацыйнае пасведчанне або іншы дакумент для абароны свайго аб'екта ў патрэбнай юрысдыкцыі.
Пры неабходнасці пераафармлення правоў на аб'ект на трэція асобы мы падрыхтуем дагавор саступкі ці іншы прыдатны дагавор і будзем не звонку, а побач падчас праходжання неабходных рэгістрацыйных працэдур.