Для кліента рыхтуецца пакрокавы план яго ўдзелу ў прыватызацыі (акцыяніраванне ўнітарнага прадпрыемства, купля акцый ААТ, купля прадпрыемства як маёмаснага комплексу і інш.). На баку інвестара нашы юрысты рыхтуюць звароты, прапановы, удзельнічаюць у перамовах.
Мы рыхтуем пакеты дакументаў для ўдзелу кліента ў аўкцыёнах і конкурсах. Юрысты кампаніі бяруць удзел у распрацоўцы праектаў указаў і распараджэнняў Прэзідэнта Беларусі, праектаў пастаноў Урада і рашэнняў мясцовых органаў кіравання, удзельнічаюць у іх ўзгадненні.
Наша праца дазваляе адстаяць інтарэсы кліента пры ўзгадненні складаных умоў здзелкі (пра колькасць працоўных месцаў, захаванне сярэднемесячнай заработнай платы работнікаў, дадатковы ўнёсак у статутны фонд і г.д.). Юрысты Arzinger & Partners прапануюць рашэнні па зліцці і паглынанні дзяржаўных арганізацый у цяжкім фінансавым становішчы, у тым ліку банкрутаў.